16 мая 2024, 15:03
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Дарога да святыняў

Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» 3 верасня прайшла па Краснапольшчыне. Кіраўнік экспедыцыі — навуковы супрацоўнік НАН Беларусі А, М. Лапата-Загорскі.

У РЦК адбылася канферэнцыя, мадэратарам якой выступіў С. С. Лаўшук, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар.

У канферэнцыі прыняла ўдзел і краснапольская паэтка Валянціна Марчанка. Яна прачытала свае вершы, прысвечаныя роднай мове, асветнікам, роднаму краю, паведала аб удзеле краснапальчан у мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства і пажадала прысутным і іх дзецям поспехаў на шляху да духоўнасці, адукаванасці і культуры.

Глядзельная зала РЦК, якая была поўная, цёпла адгукнулася на выступленні ўдзельнікаў канферэнцыі, выступленні якіх дыхалі духоўнасцю. Сярод выступіўшых — паэтка Ніна Загорская, ганаровы кіраўнік экспедыцыі, пастаянная захавальніца цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконы Пакрову Прасвятой Багародзіцы, шляхаводнай іконы экспедыцыі «Дарога да святыняў», Аляксандр Лабада, журналіст, фотамастак, ансамбль сярэднявечнай музыкі «Вір» з г. Барысава, святар і іншыя.

Пасля канферэнцыі адбыўся Хросны ход да храма і малебен.

Экспедыцыя «Дарога да святыняў», як і Дзень пісьменства — заклік да ачышчэння, шлях да духоўнасці, асветы, адукацыі і культуры.

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт