16 мая 2024, 08:58
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пра цябе, родны краю, спяваю

На Краснапольшчыне 3 верасня адбылася метадычна-творчая гасцёўня «Пра цябе, родны краю, спяваю», прысвечаная Дню беларускага пісьменства.

Яе наведвальнікі апынуліся ў святле духоўнасці, інфармацыі, культуры і прыгажосці. У ходзе мерапрыемства адбылася сапраўдная вандроўка ў гісторыю пісьменства, асветы, кнігі, беларускай мовы і лепшых культурных здабыткаў.

Гэту вандроўку ўпрыгожылі выступленні творчых калектываў (народнага ансамбля народнай песні «Шчадрэц», вакальнай групы народнага клуба «Дабрыня») і салістаў РЦК (А. Трафімавай, А. Дарафеева), слайд-прэзентацыя, жывая музыка ў выкананні Т. Астапенка, паэтычныя творы ўдзельнікаў народнага паэтычнага аб’яднання «Світанак» і лепшыя творы ўдзельнікаў літаратурнага конкурсу, таксама прымеркаванага да Дня пісьменства. Вынікі гэтага конкурсу і былі падведзены ў ходзе мерапрыемства.

Арганізатар мерапрыемства, метадыст 1 катэгорыі В. А. Марчанка, паклапацілася аб выкарыстані ў гасцёўні розных форм і прыёмаў, што дазваляла ўсім прысутным быць актыўнымі удзельнікамі, а зацікаўленым спецыялістам пераймаць вопыт.

Да ўдзелу былі запрошаны работнікі культурных устаноў раёна — СДК, бібліятэк, музея, спецыялісты аддзела адукацыі і культуры, наведвальнікі аддзяленняў пажылых людзей і дзённага наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі, жыхары Краснаполля.

Прываблівалі наведвальнікаў свята і падрыхтаваныя выстаўкі. Адна з іх «Родная зямля — крыніца натхнення» па творчасці народнага паэтычнага аб’яднання «Світанак» РЦК, другая — выстаўка-прадмет «Кніга — сваімі рукамі», на якой былі прадстаўлены рукатворныя кнігі, зробленыя мастаком-афарміцелем РЦК Н. У. Саўчанка. Яна шыкоўна аформіла 3 экзэмпляры краязнаўчых і літаратурных набыткаў В. А. Марчанка.

З ролямі вядучых гасцёўні цудоўна справіліся А. Качанава і Д. Кустаў.

Валянціна Аляксандрава

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт