17 мая 2024, 02:45
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

А наша вандроўка — па сёлах

У ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна» падведзены вынікі конкурсу «А наша вандроўка — па сёлах» па экспедыцыйнай дзейнасці сярод спецыялістаў клубных устаноў. Фальклорныя, этнаграфічныя экспедыцыі можна лічыць самым каштоўным і галоўным сродкам вывучэння, захавання самабытнай народнай культуры, сродкам стымулявання прафесійна-творчай актыўнасці, набыцця спецыяльных навыкаў і ведаў у вобласці народнага мастацтва і прафесійнай дзейнасці па актуалізацыі і папулярызацыі фальклорна-этнаграфічнай спадчыны. Конкурс «А наша вандроўка — па сёлах» — адно з метадычных мерапрыемстваў сістэмы метадычнай работы з кадрамі, якое ўвайшло ў вопыт работы ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна». Конкурс праводзіцца з мэтай захавання фальклорна-этнаграфічнай спадчыны свайго рэгіёна; актывізацыі дзейнасці клубных устаноў па краязнаўчай, экспедыцыйна-збіральнай дзейнасці; фарміравання вопыту работы па актуалізацыі і папулярызацыі збораў; абмена вопытам работы, распаўсюджання лепшых узораў майстэрства; стымулявання прафесійнай і творчай дзейнасці, яе ўдасканалення. У гэтым годзе конкурс быў пабудаваны на ацэнцы некалькіх аспектаў экспедыцыйнай дзейнасці: ацэньваліся справаздачныя матэрыялы за мінулы год, творчыя работы па актуалізацыі экспедыцыйных збораў, формы і сродкі папулярызацыі вынікаў экспедыцый. У конкурсе прынялі ўдзел 6 удзельнікаў. Конкурс паказаў, што ўзровень папулярызацыі і актуалізацыі вынікаў экспедыцыйных збораў павысіўся: зборы не застаюцца ў схованках, спецыялісты клубных устаноў знаходзяць розныя формы іх «абнародвання», увядзення ў жыццё, узрос узровень папулярызацыі збораў праз напісанне эсэ, артыкулаў, рэфератаў, публікацый, выступленняў на радыё, справаздач.

Вынікі конкурсу падведзены па намінацыях. У намінацыі «Лепшы матэрыял па папулярызацыі экспедыцыйных матэрыялаў» адзначаны: — дыпломам 1-й ступені Марчанка В. А., метадыст 1-й катэгорыі Краснапольскага РЦК; — дыпломам 2-й ступені Гомарава В. І., дырэктар Горскага СДК; — дыпломам 2-й ступені Яфімчык Т. В., мастацкі кіраўнік Тур’яўскога СДК; У намінацыі «Лепшая творчая работа па актуалізацыі экспедыцыйных матэрыялаў» адзначаны: — дыпломам 1-й ступені Марчанка В. А., метадыст 1-й катэгорыі Краснапольскага РЦК; — дыпломам 2-й ступені Кандраценка А. Ул., мастацкі кіраўнік Ленінскага СДК; — дыпломам 2-й ступені Крапіўніцкая Л. В., дырэктар Яноўскага СДК.

Валянціна Аляксандрава

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт