16 мая 2024, 23:07
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Народны ансамбль народнай песні «Шчадрэц» адзначыў 25-гадовы юбілей

Дзень нараджэння — любімае свята многіх. А калі яго адзначае цэлы калектыў, дзе сабраліся па-сапраўднаму творчыя, яркія асобы, то ўрачыстасць атрымліваецца асабліва яскравай і незабыўнай.

Свой 25-гадовы юбілей народны ансамбль народнай песні «Шчадрэц» Краснапольскага раеннага Цэнтра культуры адзначыў грандыёзнай праграмай, якая падарыла ўсім гасцям дзіўную палітру з яркімі фарбамі, жывымі эмоцыямі, шчырасцю і фантастычным накалам святочнага настрою на працягу ўсяго мерапрыемства.

Тое, што гэты вечар будзе незвычайным, глядачы, якія прыйшлі ў Цэнтр культуры, зразумелі з першых хвілін. Ужо ў фае была аформлена фотазона, дзе кожны жадаючы мог сфатаграфавацца на фоне фотаздымкаў і заслуг калектыва.

Спачатку гледачоў запрасілі зазірнуць на хвілінку назад, зразумець, як шмат зроблена за чвэрць стагоддзя і дасягнута, колькі ўкладзена сіл і энергіі. І ўсвядоміць, што няма перашкод да заваёвы новых творчых вяршыняў і рэалізацыі смелых мастацкіх планаў!

У гэты дзень творчы калектыў і яго кіраўнік былі адзначаны ўзнагародамі — падзячнымі лістамі і граматамі Краснапольскага раеннага выканаўчага камітэта,аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Краснапольскага райвыканкама і ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раена».

Павіншаваць калектыў прыйшлі калегі, удзельнікі мінулых гадоў і проста прыхільнікі творчасці «Шчадраца». 25 гадоў народнаму ансамблю — гэта пастаянный пошук, рэпетыцыі, выступленні, агляды-конкурсы, фестывалі. Як вынік, заслужаныя ўзнагароды і падзякі шматлікіх прыхільнікаў, для якіх у выкананні любімых артыстаў у будучым прагучыць яшчэ не адна песня.

Гучныя апладысменты і ўсё тое ж «Брава!» гучалі ў гэты вечар. А яны — галоўная ўзнагарода для артыстаў, а глядач — галоўная прычына зноў і зноў выходзіць на сцэну і выконваць новыя і новыя песні.

З юбілеем, «Шчадрэц»! Новых паспяховых праектаў табе, а твайму гледачу — дабра і міру!

Рэжысёр культурна-масавага аддзела РЦК
I.Нiкiцiна

Фото

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт