16 мая 2024, 23:52
rubeen
logo

Краснопольский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213561, г.п.Краснополье, Ленинская, 1
Приемная: 8 (02238) 7-99-60
E-mail: kras_priem@krasnopolie.gov.by
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Свята рамяства на Краснапольшчыне

Другі рэгіянальны фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Рамесная майстэрня» адбыўся 24 жніўня 2019 года на Краснапольшчыне.

Гэта свята працы сабрала майстроў з розных раёнаў Магілёўскай вобласці, а таксама ўсіх аматараў вялікай і шматграннай народнай культуры. Фестываль уключаў правядзенне выставы вырабаў майстроў народных промыслаў і рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-класы па розных відах рамёстваў, практычную канферэнцыю і круглы стол па абмеркаванні праблем развіцця рамёстваў. Пагрузіць гледачоў у атмасферу ўзнікнення народных промыслаў і рамёстваў дапамагло дэфіле аўтэнтычных касцюмаў.

Адбылася работа сваеасаблівай творчай пляцоўкі для стасункаў майстроў паміж сабой, месца, дзе яны маглі дзяліцца сваім вопытам і перадаваць сваё майстэрства калегам і ўсім жадаючым.

Кожнаму чалавеку застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і вывучаць, таму мы павінны заўсёды захоўваць гэту спадчыну.

Фота

Метадыст метадычнага аддзела Краснапольскага РЦК Сазонава С.А.

© 2013-2023
Краснопольский районный исполнительный комитет
Официальный сайт