30 верасня 1943 г.1022-гістралковы полк269-йстралковай дывізіі, пераадольваючы супраціўленне праціўніка, з паўднёва-ўсходняга напрамку ўступіў на тэрыторыю Краснапольскага раёна. Пачалося вызваленне Краснапольшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якія больш як два гады тапталі нашу зямлю. Першай была вызвалена в. Какойск. У гэты ж дзень былі вызвалены вёскі Высокі Борак, Палуж, Горна, Калодзецкая. Дывізія выйшла на рубяжы заходней Новай Ясенкі і набліжалася да Краснаполля. Камандзір269-йстралковай дывізіі палкоўнік А.Ф. Кубасаў, каб не даць ворагу знішчыць райцэнтр, прыняў рашэнне начной атакай авалодаць Краснаполлем і вызначыў двум стралковым батальёнам разам з партызанскімі групамі баявую задачу. Яна заключалася ў наступным:6-ярота на чале з маёрам Іванам Фёдаравічам Карнеевым павінна была з заходняга боку паралізаваць дзеянні факельшчыкаў, астатнія падраздзяленні — знішчыць варожы гарнізон. У 2 гадзіны ночы па сігналу чырвонай ракеты пачалася артпадрыхтоўка, а затым байцы перайшлі ў наступленне.6-ярота сустрэла ўпартае супраціўленне, бой зацягваўся, але маёр Карнееў умела кіраваў ротай і пры падтрымцы іншых падраздзяленняў першым уварваўся на ўскраіну Краснаполля. Развіваючы наступленне, байцы і камандзіры двух стралковых батальёнаў1022-гастралковага палка вызвалялі ад ворага вуліцу за вуліцай, дом за домам. На досвітку 1 кастрыч-ніка 1943 г. Краснаполле было вызвалена. У аператыўнай зводцы Інфармбюро за 1 кастрычніка 1943 г. паведамлялася: «На працягу 1 кастрычніка на Магілёўскім напрамку нашы войскі, працягваючы развіваць наступленне, прасунуліся ўперад ад 15 да 25 кіламетраў і, фарсіраваўшы Сож, авалодалі горадам Чэрыкавам, а таксама занялі больш за 340 населеных пунктаў, сярод якіх раённы цэнтр Магілёўская вобласці — Краснаполле...».